Перайсці да зместу

Ада Вабэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ада Вабэ
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 сакавіка 1892(1892-03-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1961(1961-04-20)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, настаўнік, графік
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́да (Адольф Георгіевіч) Ва́бэ (эст.: Ado Vabbe, Adolf Vabbe; 19 сакавіка 1892, г. горад Тапа, Эстонія — 20 красавіка 1961, Тарту, Эстонія) — эстонскі жывапісец і графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў Эстоніі (1946).

У 1900 годзе сям'я будучага мастака перасялілася ў Нарву. Там Вабэ вучыўся ў гарадской школе. Ён пазнаёміўся з Глафірай Лаўраўцовай, вядомым у Нарве калекцыянерам мастацтва. Лаўраўцова дапамагла Вабэ працягнуць адукацыю ў Рызе і Мюнхене.

У Рызе Вабэ вучыўся ў гарадской мастацкай школе і працаваў у тэатры рабочым сцэны і дэкаратарам. У Рыжскай школе дамінаваў рэалізм, але ўжо распаўсюдзіліся мадэрн і імпрэсіянізм.

З 1911 па 1913 год Вабэ навучаўся ў Мюнхене, у студыі Антона Ажбэ, у 1914 — падарожнічаў у Італіі, у 19151916 працаваў у Маскве. У 1917 годзе быў выкладчыкам малявання ў Нарве ў школе ў фабрыкі Крэнгальма. У 19181919 выкладаў у Таліне ў гімназіі Вестгальма і на курсах настаўнікаў Міністэрства адукацыі. Быў членам Саюза мастакоў Эстоніі.

Ада Вабэ з'яўляецца адным са стваральнікаў таварыства мастакоў Палас і аднайменнай мастацкай школы (у Тарту), у якой затым выкладаў і дзе быў дырэктарам у 19261929 гады. Вучні Вабэ: Айна Бах-Лійманд, Андрус Ёхані, Эльмар Кітс, Крысцьян Тэдэр і іншыя — агулам 28 маладых мастакоў. Нягледзячы на свой замкнёны і дзёрзкі характар, ён быў папулярны сярод вучняў.

У 19201930 гадах Вабэ мала экспанаваўся; у 1938 у Таліне адбылася самая буйная выстаўка яго прац, у тым жа годзе ён атрымаў тытул прафесара.

У 19401941 гадах выкладаў у Вышэйшым мастацкім вучылішчы імя К. Мягі, у 19441950 гадах у мастацкім інстытуце ў Тарту. У 1946 годзе атрымаў званне Заслужанага дзеяч мастацтваў Эстонскай ССР.

Працы Вабэ паваенных гадоў не адпавядалі савецкай рэальнасці і патрабаванням сацыялістычнага рэалізму. У 1948 годзе ён быў выгнаны з Саюза мастакоў, а ў 1950 — звольнены з інстытута. У 19531956 гадах узначаліў эксперыментальную графічную майстэрню ў Таліне. 19551961 гады былі творча прадуктыўныя, але ў выстаўках Вабэ больш да самай сваёй смерці не ўдзельнічаў.

У творчасці прыкметны ўплыў імпрэсіянізму і футурызму: «У кавярні» (1918), «Рачны порт» (1938) і інш. Працаваў у галіне кніжнай графікі: «Чалавек і сфінкс» І. Барбаруса (1919), «Песня песень» Саламона (1932) і інш.

Зноскі

  1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.